Артыкул, упершыню апублікаваны ў 2014 годзе ў нямецкай газеце Welt, апісвае ваенныя злачынствы, учыненыя Вермахтам у раёне Азарычаў у Беларусі.

У сакавіку 1944 г. нямецкія салдаты сагналі тысячы беларускіх мірных жыхароў у абнесеныя калючым дротам балоты, дзе пакінулі іх на волю лёсу. Праз сем дзён тысячы людзей загінулі ад голаду, холаду і хвароб.

Умовы ў лагеры былі нечалавечыя: вязні грудзіліся на маленькай тэрыторыі без ежы і чыстай вады. Сотні людзей растралялі яшчэ па дарозе. 9-я армія палічыла гэтую меру паспяховай, паколькі яна, сярод іншага, стрымлівала распаўсюджанне хвароб.

Пасля захопу гэтага раёна Чырвоная Армія вызваліла тысячы людзей, многія з якіх пазней памерлі. Хаця камандзір 35-й пехотнай дывізіі Іаган Георг Рыхерт быў асуджаны савецкім трыбуналам і пакараны смерцю за сваю ролю ў аперацыі, ягоны начальнік, генерал танкавых войскаў Ёзэф Гарпэ застаўся непакараным і памёр у Нюрнбергу ў 1968 г.

(Арыгінальны тэкст (ням.))

«Праз сем дзён загінула каля 9 000 чалавек. Гэты ўзровень смяротнасці быў перасягнуты толькі ў лагерах смерці на акупіраванай польскай зямлі: у Аўшвіц-Біркенау, Трэблінцы, Сабіборы. Невядома, колькі памерла неўзабаве пасля вызвалення савецкімі салдатамі. Цалкам магчыма, што яшчэ тысячы». 1 (Пераклад з нямецкай)


  1. Kellerhoff, Sven-Felix: Wehrmacht ließ in Lager „nutzlose Esser“ verenden. Рэжым доступу: welt.de/geschichte/zweiter-weltkrieg/article125647121/Osaritschi-Wehrmacht-liess-nutzlose-Esser-in-Lagern-verenden.html, 22.06.2022 (Дата звароту: 30.06.2024). ↩︎