Кнігу былых вязняў Азарычаў Аркадзя Шкурана і Міхаіла Сінькевіча «Палессе: трагедыя і памяць: злачынствы вермахта. Канцлагерь „Азарычы“, 1944 год» прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Аркадзь Шкуран падкрэслівае:

«Озаричи — это был чудовищный концлагерь. Мне было 10 лет. В моей памяти остались страшные картины, которые я смог выплеснуть на страницах книги. Мы собрали исторические материалы, отражающие реальные события. Чтобы любой мог получить правдивый ответ на вопрос о том, что произошло в Озаричах в 1944 году».1 (Арыгінальны тэкст (рус.))

«Азарычы — гэта быў жудасны лагер. Мне было 10 год. У маёй памяці захаваліся страшныя карціны, якія я змог выліць на старонках кнігі. Мы сабралі гістарычныя матэрыялы, якія перадаюць рэальныя падзеі. Каб любы мог атрымаць праўдзівы адказ на пытанне пра тое, што адбылося ў Азарычах у 1944 годзе». (Пераклад з рускай мовы)

19 сакавіка 2019 года споўнілася 75 год са дня вызвалення вязняў Азарыцкіх лагераў смерці. Выданне захоўвае памяць пра ахвяр і пра ацалелых. Суаўтар кнігі Міхаіл Сінькевіч падкрэсліў значнасць праекта, чыя мэта — давесці дакументальныя факты той вайны, успаміны ўдзельнікаў і сведак да наступнага пакалення.


  1. Аўтар невядомы: Книгу бывших узников концлагеря Озаричи презентовали в Национальной библиотеке. Рэжым доступу: https://www.belarus.by/ru/press-center/press-release/knigu-byvshix-uznikov-kontslagerja-ozarichi-prezentovali-v-natsionalnoj-biblioteke_i_94687.html (Дата звароту: 30.06.2024).  ↩︎