Падчас допыту ваеннапалонны Герман Гельтман даў паказанні пра Азарычы:
«Также мне известно, что по приказанию командования 110-й пех. дивизии, как в конце марта 1944 года, недалеко от д. Любань, южнее г. Паричи, было согнано 5.885 человек русских граждан в лагерь, обнесенный колючей проволокой, по углам стояли машины с прожекторами для освещения. Также этот лагерь охраняла рота солдат, командиром которой был старший лейтенант Шрейдер.
Это делалось по приказанию 110 пех. дивизии, так как эти люди подозревались как больные, а в действительности они все бли в сговоре. Все эти русские граждане были переданы немецким частям “СС”. Что они с ними делали мне неизвестно, так как нам пришлось отступить».(Арыгінальны тэкст (рус.))
«Таксама мне вядома, што па загадзе камандавання 110-й пяхотнай дывізіі, у канцы сакавіка 1944 г. у абнесены калючым дротам лагер блізу вёскі Любань, на поўдзень ад горада Парычы, было загнана 5 885 чалавек рускіх грамадзян, па вуглах лагера стаялі машыны з пражэктарамі для асвятлення. Таксама гэты лагер ахоўвала рота салдат, камндзірам якой быў старшы лейтэнант Шрэйдэр.
Гэта рабілася па загадзе 110-й пяхотнай дывізіі, бо ўсе гэтыя людзі падазраваліся як хворыя, а па праўдзе яны ўсе былі ў змове. Усе гэтыя рускія грамадзяне былі пераданы нямецкім часткам СС. Што яны з імі рабілі, мне невядома, бо нам прыйшлося адступіць». (Пераклад з рускай мовы)

Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.