3D-мадэль помніка ў Азарычах. Для прагляду мадэлі націсніце на карцінку.

20 чэрвеня 2021 г., з нагоды 80-й гадавіны ўварвання вермахта ў Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Манфрэд Гутэрэр у суправаджэнні ваеннага аташэ падпалкоўніка генеральнага штаба Андрэаса Ляйтнэра наведаў мемарыяльны комплекс у Азарычах. Каб ушанаваць памяць падзей 1944 г. і паспрыяць іх узаемнаму пераасэнсаванню, спадар Гутэрэр праслухаў экскурсію ў музеі, пасля чаго пакінуў свой подпіс у кнізе наведвальнікаў.


Крыніца: Volksbund: Gedenken aus Anlass des 80. Jahrestages des Überfalls auf die Sowjetunion in der Republik Belarus. Рэжым доступу: gedenkportal.volksbund.de/rueckblick/detailseite-vergangene-veranstaltung/gedenken-aus-anlass-des-80-jahrestages-des-ueberfalls-auf-die-sowjetunion-in-der-republik-belarus-65762, 24.06.2021 (Дата звароту: 30.06.2024).