22 студзеня 2014 г. члены Асацыяцыі пераследаваных нацысцкім рэжымам — Саюза антыфашыстаў (VVN-BdA) правялі ў Гётынгене адкрытую лекцыю і дыскусію, прысвечаную дзейнасці Фрыдрыха Хосбаха ў сферы культуры памяці. Былы камандзір 51-га танкавага корпуса быў непасрэдным удзельнікам дэпартацыі цывільнага насельніцтва ў Азарыцкія лагеры смерці. У 1947 г. ён быў выпушчаны з палону, так і не панёсшы пакарання за свае злачынствы. Хосбах жыў у Гётынгене да самай смерці ў 1980 г. Неўзабаве пасля канца вайны ён пачаў публічна праслаўляць вермахт, арганізоўваючы імпрэзы, на якія прыходзілі тысячы наведвальнікаў, у тым ліку знакамітыя людзі. Такім чынам Хосбах спрыяў распаўсюджванню культа вермахта.

Факусіруючыся на галоўных асобах, якія стаялі за ажыццяўленнем Азарыцкай аперацыі, члены VVN-BdA мелі намер

„den immer noch wabernden Nebelschleier einer vermeintlich „ehrenwerten Wehrmacht“ [zu] lüften und zu einer kritischen Betrachtung der hiesigen regionalen Militärgeschichte bei[zu]tragen.“1 (Арыгінальны тэкст (ням.))

«развеяць завесу туману, які і дагэтуль клубіцца над памылковым уяўленнем пра нібы „бездакорны вермахт“, а таксама зрабіць свой унёсак у крытычны разгляд ваеннай гісторыіі рэгіёна». (Пераклад з нямецкай)


  1. Bund der Antifaschistinnen und Antifaschisten (VVN-BdA): Ungesühnte Kriegsverbrechen. Der Göttinger General Hoßbach als Kriegsverbrecher im Vernichtungskrieg der Wehrmacht, 22.01.2014. Рэжым доступу: goest.de/naziopfer.htm (Дата звароту: 30.06.2024) ↩︎