У сваім даследаванні 2009 года Праўленне вермахта (Die Herrschaft der Wehrmacht) Дытэр Поль (Dieter Pohl) прысвяціў адну главу дэпартацыі ў Азарычы. Ён разглядае падзеі ў Азарычах у шырэйшым кантэксце нямецкай акупацыйнай палітыкі і злачынстваў, учыненых вермахтам у Савецкім саюзе. Поль указвае, што дэпартацыя і абыходжанне з мірным насельніцтвам былі часткай сістэматычнай палітыкі гвалту і прыгнёту, заснаванай на эканамічнай эксплуатацыі і ідэалогіі расізму. Дэпартацыю беларускіх цывільных асоб ён разумее як

„eines der schwersten Verbrechen der Wehrmacht gegen Zivilisten überhaupt“1 (Арыгінальны тэкст (ням.))

«адно з самых страшных злачынстваў вермахта супраць мірнага насельніцтва». (Пераклад з нямецкай мовы)


  1. Pohl, Dieter: Die Herrschaft der Wehrmacht. Deutsche Militärbesatzung und einheimische Bevölkerung in der Sowjetunion 1941–1944, ст. 328. ↩︎