У ноч з 16 на 17 сакавіка 1944 г. нямецкія салдаты адышлі са сваіх пазіцый, тым самым ажыццявіўшы перамяшчэнне лініі фронту. Дэпартаванае мірнае насельніцтва засталося ў лагерах пад Азарычамі.

У канчатковай справаздачы штаба 9-й арміі кажацца, што савецкія разведачныя сілы набліжаліся да лагераў павольна. Яны ўвайшлі ў кантакт з дэпартаванымі толькі на наступны дзень. Нямецкая паветраная выведка выявіла рух вялікіх груп людзей ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім напрамках, што ўказвала на вывад цывільных асоб з лагераў.


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.