Штаб 9-й арміі скрупулёзна падлічваў колькасць дэпартаваных цывільных асоб. Двойчы ў дзень памячалася, колькі людзей было дастаўлена ў кожны лагер — агулам атрымалася не менш за 41 000 чалавек. Аднак гэтыя лічбы нельга ўспрымаць як абсалютную ісціну: дакументаліст адзначыў, што к гэтай статыстыцы трэба прыбавіць яшчэ некалькі тысяч маленькіх дзяцей.


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.