З нагоды 80-й гадавіны дэпартацыі мірнага насельніцтва ў Азарыцкія канцэнтрацыйныя лагеры, у выніку якіх было гвалтоўна перамешчана каля 50 000 чалавек, 9 000 з якіх загінулі, Аляксандр Далгоўскі і Крыстаф Рас прачыталі адкрытую лекцыю ў Оснабруцкай ратушы. Лекцыя як частка праекта «Картаграфаванне гісторыі і памяці ў Беларусі» («Mapping the Co-Presence of Violence and Memory in Belarus») была прысвечана памяці ахвяр і ролі злачынцаў. На ёй абмяркоўваліся двухнацыянальная культура памяці перад тварам палітычных і геапалітычных падзей. Лекцыя праводзілася ў рамках тыдня семінараў па працы з лічбавай памяццю, які фінансаваўся фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ).


Крыніца: Heyen, Annika: „Einige Tausend ungezählte Kleinkinder“ – Gedenken an die Opfer der Deportationen von Ozarichi/Azaryčy in Belarus am 80. Jahrestag. Рэжым доступу: nghm.hypotheses.org/21369, 17.03.2024 (Дата звароту: 30.06.2024).