У сваім эсэ, апублікаваным 14 мая 2024 г. на сайце Міжнароднага камітэта Чацвёртага інтэрнацыянала (ICFI), Верэна Ніс (Verena Nees) паведамляе пра імпрэзы памяці, праведзеныя ў Оснабруку і Берліне ў азнаменаванне 80-годдзя дэпартацыі ў Азарыцкія лагеры смерці. Ніс не толькі пераказвае падзеі 1944 г., але і скардзіцца на меркаваную адмову ад іх пераацэнкі. Аўтарка абвінавачвае урад Германіі ў адмаўленні віны вермахта ў ваенных злачынствах, у намеры весці гонку ўзбраенняў супраць Расіі і ў спансіраванні генацыду ў Газе.

Аднак наадварот, інтэнсіўнае даследаванне азарыцкіх падзей у апошнія годы, шматлікія публікацыі ў СМІ і афіцыйныя візіты нямецкіх дыпламатаў і палітыкаў у Беларусь даказваюць зацікаўленасць Германіі ў крытычным пераасэнсаванні гісторыі. Эсэ Ніс варта разглядаць як непераканаўчую спробу крытыкі бягучых палітычных падзей на падставе таго, што яна лічыць адмовай ад рэфлексіі. Яе сачыненне наглядна дэманструе, як гістарычныя падзеі і іх асэнсаванне могуць выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах.
Nees, Verena: 80 Jahre Osaritschi 1944. Eines der schwersten Verbrechen der Wehrmacht gegen Zivilisten. Рэжым доступу: wsws.org/de/articles/2024/05/14/ozar-m14.html, 14.05.2024 (Дата звароту: 30.06.2024).