(Арыгінальны тэкст (ням.))

«У сакавіку 1944 года Вермахт здзейсніў адно са сваіх самых сур’ёзных злачынстваў у годы Другой сусветнай вайны. 50 000 мірных жыхароў, пераважна старых, жанчын і дзяцей, сагналі ў лагер каля беларускага мястэчка Азарычы, дзе яны мелі прыкрываць адыход нямецкай арміі ў якасці жывога шчыта. 9 000 вязняў загінулі».1 (Пераклад з нямецкай мовы)

Больш чым праз 60 гадоў студэнты Рэйнска-Вестфальскага тэхнічнага ўніверсітэта Ахена (RWTH Aachen) абралі гэтае злачынства ў якасці тэмы вялікага даследчыцкага праекта. Свае вынікі яны збіраліся прадставіць у форме кнігі і дакументальнага фільма. У ходзе даследавання студэнты наведалі Беларусь, дзе правялі серыю інтэрв’ю з жывымі сведкамі і працавалі ў дзяржаўных архівах.


  1. Hoffmann, Eduard: Weißrussland, März 1944. Eine Spurensuche. Рэжым доступу: deutschlandfunk.de/weissrussland-maerz-1944-eine-spurensuche-100.html (Дата звароту: 30.06.2024). ↩︎