13 жніўня 2018 года на сайце моладзевай арганізацыі Сацыялістычная моладзь Германіі — Сокалы (Sozialistische Jugend Deutschland – Die Falken) быў апублікаваны прэс-рэліз, у якім паведамлялася пра візіт шасці людзей, якія выжылі ў Азарыцкам лагеры смерці, у горад Люнебург. Акцэнт рабіўся на гістарычную ролю 110-й пяхотнай дывізіі, заснаванай у Люнебургу, і на гарадскі помнік загінулым салдатам з гэтай дывізіі.

„Mit ihrem Besuch folgen die drei Frauen und drei Männer im Alter zwischen 72 und 86 Jahren einer Einladung der Vereinigung der Verfolgten des Naziregimes (VVN) Lüneburg und des Arbeitskreises Erinnerungskultur an der Leuphana-Universität. „Mit unserer Einladung wollen wir den Opfern der NS Terrortaten die ihnen zustehende Wahrnehmung einräumen und die historischen Tatsachen ins Blickfeld rücken“, so Ulrike Waltemade, eine der Organisatorinnen des Besuches. […]
Ein prekäres Faktum überschattet den Besuch der Überlebenden in Lüneburg: Am Gralwall steht ein nach dem 2. Weltkrieg errichtetes „Ehrenmal“ für die toten Soldaten der ehemaligen 110. I. D. Die von den Infanteristen Gequälten und Getöteten blendet das Denkmal aus. 1960 hat die Stadtverwaltung dieses Denkmal amtlich in ihre Obhut genommen – wovon sich die politischen Gremien bis heute nicht offiziell distanziert haben.“1 (Арыгінальны тэкст (ням.))

«Тры жанчыны і тры мужчыны ва ўзросце ад 72 да 86 год прыехалі па запрашэнні Люнебургскай асацыяцыі пераследаваных нацысцкім рэжымам (VVN-BdA Lüneburg) і Працоўнай групы па справе захавання гістарычнай памяці Люнебургскага ўніверсітэта „Леўфана“. „Гэтым запрашэннем мы хацелі даць жэртвам нацысцкага пераследу прызнанне, якога яны заслугоўваюць, і прыцягнуць увагу да гістарычных фактаў“, — кажа Ульрыкэ Вальтэмадэ, адна з арганізатарак візіту […]

Наведванне Люнебурга азмрочваецца адным сумнеўным фактам: на вуліцы Ам-Гральвал (Am Graalwall) знаходзіцца помнік загінулым салдатам 110-й пяхотнай дывізіі, узведзены пасля Другой сусветнай вайны. Усіх забітых і замучаных пехацінцамі помнік ва ўвагу не бярэ. У 1960 г. гарадская адміністрацыя ўзяла гэты помнік пад сваю апеку, ад чаго палітычныя органы афіцыйна не дыстанцыраваліся і па сёння». (Пераклад з нямецкай мовы)


  1. Sozialistische Jugend Deutschland – Die Falken: Überlebende der Todeslager Ozarichi besuchen Lüneburg. Рэжым доступу: falken-nordniedersachsen.de/ueberlebende-der-todeslager-ozarichi-besuchen-lueneburg/ (Дата звароту: 30.06.2024).