13 сакавіка 1944 года Ёзэф Перау, капелан 129-й пяхотнай дывізіі, адпраўлены пад Рудабелку, напісаў у сваім дзённіку, што ніхто з салдатаў не меў часу на малітвы. Усе былі занятыя дэпартацыяй цывільных:
„Ein Besuch beim Feldersatzbatallion in Poretschje war gestern völlig umsonst […] Weil die Truppe zur Evakuierung von Zivilisten eingesetzt war.“1 (Арыгінальны тэкст (ням.))
«Учорашняе наведванне рэзервовага батальёна ў Парэччы было цалкам марным […], таму што войскі былі задзейнічаны для эвакуацыі мірнага насельніцтва». (Пераклад з нямецкай мовы)

- Walter Perau: Priester im Heere Hitlers. Erinnerungen 1940-1945, Essen 1962. ↩︎