У Карлсруэ ўсталяваны супярэчны помнік 35-й пяхотнай дывізіі, адкрыты 30 мая 1946 г. Помнік у гонар загінулых байцоў быў падораны гораду арганізацыяй Таварышы па службе ў 35 пяхотнай дывізіі (Kameradendienst der 35. Infanteriedivision e.V.). Надпісы і сімвалы на помніку, сярод якіх Жалезны крыж і стылізаваная выява рыбы, услаўляюць вермахт.
35-я пяхотная дывізія прымал ўдзел у шматлікіх ваенных злачынствах на тэрыторыі Савецкага саюза, у тым ліку ў дэпартацыі ў Азарыцкія лагеры смерці ў 1944 г. Гэтыя злачынствы не ўзгадваюцца ў надпісы на помніку, які быў усталяваны ў час, калі ў Заходняй Германіі амаль скончылася дэнацыфікацыя і быў узяты курс на пераўзбраенне.

Праводзячы глыбокі аналіз сутнасці помніка, Юрген Шуладэн-Крэмер (Jürgen Schuhladen-Krämer) крытыкуе паказванне салдат вермахта як ахвяр і ўтойванне іх удзелу ў ваенных злачынствах. Ён разглядае помнік як сімвал распаўсюджанага ў пасляваеннай Заходняй Германіі неадрэфліксіраванага падыходу да ўспрыняцця нацысцкага мінулага і крытыкуе праслаўленне злачынцаў.
Артыкул Шуладэна-Крэмера выразна паказвае, што помнікі і мемарыялы не толькі служаць месцамі памяці, але і паказваюць, як грамадства ўспрымае гісторыю. Відавочна, што выяўленне злачынцаў ва ўхваляльным ключы ўскладняе разуменне мінулага і прымірэнне з ім, а таксама можы быць зневажальным для нашчадкаў ахвяр. У цэлым, артыкул робіць цэнны ўнёсак у дыскусію аб тым, як ў цяперашні час варта працаваць з гісторыяй нацызму і абыходзіцца з ваеннымі помнікамі.
Schuhladen-Krämer, Jürgen: Ein fragwürdiges Ehrenmal (Carlsruher Blickpunkte. Blick in die Geschichte 105). Рэжым доступу: stadtgeschichte.karlsruhe.de/stadtarchiv/blick-in-die-geschichte/ausgaben/blick-105/ehrenmal, 12.12.2014 (Дата звароту: 30.06.2024).