Падчас допыту, які праводзіў старшы оперупаўнаважаны старшы лейтэнант Карчанаў, ваеннапалонны Адольф Лютэ заявіў, што лічыць камандаванне 110-й пяхотнай дывізіі адказным за злачынствы:

«Мне известно, что издаваемые преступные приказы верховного командования германской армии непосредственными исполнителями являлись командиры дивизий и полков, в то время как отдельные преступные приказы они могли и не выполнять, а они наоборот, на основании директив Гитлера о разрушениях советских городов и сёл, проявляли свою инициативу.
[…]
По директиве генерала фон Куровского […] войсками 110 пех. дивизии сжигались и разрушались города и населённые пункты, а мирное население, проживавшее в этих городах и сёлах, угонялось на запад, несмотря на то, что в числе мирных граждан были старики, женщины и дети и больные. Продовольственные продукты, а также крупные рогатый скот конфисковался, а то, что войска не могли взять с собой, — уничтожалось. Посевные площади и уже собранный урожай, также уничтожался. Войскам 110-й пех. дивизии совершенно не было дело до того, оставалось — ли, что нибудь гражданам для пропитания или нет». (Арыгінальны тэкст (рус.))

«Мне вядома, што непасрэднымі выканаўцамі злачынных загадаў камандавання германскай арміі былі камандзіры дывізій і палкоў, у той час як асобныя злачынныя загады яны маглі і не выконваць, а яны наадварот, на падставе дырэктыў Гітлера аб разбурэнні савецкіх гарадоў і сёл, праяўлялі сваю ініцыятыву.
[…]
Паводле дырэктывы генерала фон Куроўскага […] войскамі 110-й пяхотнай дывізіі спальваліся і разбураліся гарады і населеныя пункты, а мірнае насельніцтва, якое пражывала ў гэтых гарадах і сёлах, гналася на захад, нягледзячы на тое, што ў ліку мірных грамадзян былі старыя, жанчыны з дзецьмі і хворыя. Прадукты харчавання, а таксама буйны рагаты скот канфіскаваліся, а тое, што войскі не маглі ўзяць з сабой, — знішчалася. Пасяўныя плошчы і ўжо сабраны ўраджай таксама вынішчаліся. Войскам 110-й пяхотнай дывізіі зусім не было справы да таго, ці заставался нешта грамадзянам на пражытак або не». (Пераклад з рускай мовы)


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.