Гэты дакумент быў складзены намеснікам ваеннага пракурора 65-й арміі маёрам юстыцыі Полевым і зацверджаны ваенным пракурорам 65-й арміі палкоўнікам юстыцыі Бураковым.

У заключэнні ўтрымліваюцца звесткі пра дзеянні нямецкай арміі пры перамяшчэнні мірных жыхароў у канцэнтрацыйныя лагеры, а таксама прыводзяцца шматлікія паказанні сведак. Агульная інфармацыя з першай часткі дакумента падрабязна раскрываецца ў пяці раздзелах, прысвечаных прымусовай эвакуацыі і канцэнтрацыі насельніцтва, стварэнні лагераў, угону насельніцтва ў лагеры, вывазу ў лагеры тыфозных хворых, расстрэлам і разнастайным здзекам з вязняў адпаведна.


Источник: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.