У пачатку лютага 1944 года 56-ы танкавы корпус рыхтаваўся да прыходу месяцаў бездаражы, каб захаваць транспартныя і забеспячальныя маршруты ў працоўным стане. У сувязі з адлігай і моцнымі дажджамі неабходна было прыняць наступныя меры: стварыць пункты забеспячэння, недасягальныя для затаплення; арганізаваць зоны для скідвання грузу з паветра; стварыць часовыя транспартныя сродкі; забеспячыць своечасовае перамяшчэнне складаных для перавозкі аб’ектаў забеспячэння; вызначыць зоны паркоўкі аўтамабільнага транспарту і падрыхтаваць непатрэбнае зімовае абсталяванне да перадачы на склад.


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.