3D-мадэль помніка ў Азарычах. Для прагляду мадэлі націсніце на карцінку.

Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй ў Азарычах былі сабраны доказы, якія выкарыстоўваліся на Нюрнбергскім працэсе. Адзін са злачынцаў, генерал Рыхерт, быў абвінавачаны і павешаны ў 1946 г., у той час як галоўныя вінаватыя засталіся непакаранымі. У 1965 г., калі Беларусь была часткай СССР, у памяць пра падзеі быў узведзены першы помнік, але ахвяры былі публічна прызнаны толькі пасля набыцця Беларуссю незалежнасці. У 1994 г. быў збудаваны і афіцыйна адкрыты новы помнік, а разам з ім музей і капліца.


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.