Надзея Канстанцінаўна Жураўлёва расказвае, што аднойчы зранку ў нядзелю жыхароў вёскі вывезлі на станцыю Цялуша, дзе іх пагрузілі ў цягнік. Увечары яны ад’ехалі, а зранку прыбылі ў Рудабелку, адкуль яшчэ тры кіламетры ішлі пешшу ў лагер на балоце. Назаўтра жанчын і дзяцей павезлі на машынах у іншы лагер, старыя і інваліды ішлі пешшу. Нямецкія салдаты расстрэльвалі людзей і білі іх прыкладамі вінтовак. Там яны правялі дзве ночы, а потым іх павезлі ў канцавы лагер Азарычы. У лагеры выгрузілі дзве поўныя машыны з тыфознымі хворымі і яшчэ адну, запоўненую напалову (у адной машыне змяшчалася каля 40 чалавек). З хворымі немцы абыходзілся па-варварску.

Крыніца: Заложники вермахта. Озаричи ― лагерь смерти, Мінск 1999, ст. 125.