Рашатко Іван Сямёнавіч апісаў Азарычы як лясіста-балоцістую мясцовасць. Вязням было забаронена будаваць шалашы, тапары адбіраліся. Лагер быў абнесены калючым дротам, тэрыторыя звонку была замініравана. Ежы не было, толькі двойчы выдалі па 200 г хлеба. Хлеб атрымлівалі толькі тыя, хто мог сам стаяць па яго ў чарзе.


Крыніца: Заложники вермахта. Озаричи ― лагерь смерти. Мінск 1999, ст. 106.