Эберхард фон Куроўскі быў нямецкім генерал-лейтэнантам вермахта падчас Другой сусветнай вайны. Як камандзір 110-й пяхотнай дывізіі, у 1944 г. ён кіраваў ажыццяўленнем дэпартацыі ў раёне Азарычаў. Ён таксама быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа. Фон Куроўскі здаўся Чырвонай арміі падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі ў тым жа годзе. Ён быў асуджаны як ваенны злачынец у Савецкім Саюзе, дзе знаходзіўся ў зняволенні да 1955 г. Праз два гады ён памёр у Аўстрыі.

Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.