У зімні перыяд 1943-44 гг. нямецкая 9-я армія сутыкнулася са складанай сітуацыяй у сваім сектары, паколькі прымусовы заклік на працу ўсіх працаздольных мужчын і жанчын у зоне адказнасці камандавання прывёў да таго, што члены іх сямей не маглі пракарміцца самі. Падчас запланаванай буйнамаштабнай аперацыі ўсе непрацаздольныя цывільныя асобы павінны былі быць дэпартаваны з нямецкай зоны адказнасці і змешчаны ў тры канцэнтрацыйныя лагеры на «нічыйнай зямлі» паміж нямецкай і савецкай лініямі фронту.
У пачатку сакавіка Адольф Гітлер санкцыянаваў карэкціроўку лініі фронту ў зоне адказнасці 35-й пяхотнай дывізіі ў сувязі з тым, што нямецкую лінію фронту, накіраваную на ўсход, было цяжка абараняць. Гэта дало 9-й арміі магчымасць рэалізаваць свой радыкальны план: дэпартаваць з усёй акупаванай тэрыторыі «лішніх», на думку вермахта, мірных жыхароў, няздатных да працы.


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.