У пачатку 1944 года ў раёне Азарычаў Беларускай ССР, да вызвалення Чырвонай арміяй, немцы стварылі тры канцэнтрацыйныя лагеры без сховішчаў, у якіх яны звезлі дзясяткі тысяч чалавек з навакольных тэрыторый.
У ходзе галоўнага працэсу па ваенных злачынствах саюзныя сілы Другой сусветнай вайны (ЗША, Вялікабрытанія, Савецкі Саюз і Францыя) выставілі абвінавачанні 24 асобам і 6 арганізацыям перад Міжнародным ваенным трыбуналам (IMT) у Нюрнбергу. Ён працягваўся з 20 лістапада 1945 г. па 1 кастрычніка 1946 г.
Частка дакументаў трыбунала згадвала лагеры:
“At the beginning of 1944, in the Ozarichi region of the Bielorussian S.S.R., before liberation by the Red Army, the Germans established three concentration camps without shelters, to which they committed tens of thousands of persons from the neighbouring territories. They brought many people to these camps from typhus hospitals intentionally, for the
purpose of infecting the other persons interned and for spreading the disease in territe ries from which the Germans were being driven by the Red Army. In thase camps there were many murders and crimes.”1 (Арыгінальны тэкст (анг.))
«У пачатку 1944 года ў раёне Азарычаў Беларускай ССР, да вызвалення Чырвонай арміяй, немцы стварылі тры канцэнтрацыйныя лагеры без сховішчаў, у якіх яны звезлі дзясяткі тысяч чалавек з навакольных тэрыторый. У гэтыя лагеры яны наўмысна прывезлі шмат людзей з тыфных шпіталей, каб заразіць іншых людзей і распаўсюдзіць хваробы на тэрыторыі, з якіх немцаў выціскала Чырвоная армія. У гэтых лагерах здзяйснялася шмат забойстваў і іншых злачынстваў». (Пераклад з англійскай мовы)
- Stanford University. Taube Archive of the International Military Tribunal (IMT) at Nuremberg. Official Court Transcript, 20 November 1945. H-0003, ст. 48. ↩︎
Згадванне пра канцэнтрацыйны лагер Азарычы даслоўна перадаецца ў артыкуле газеты Schwäbische Zeitung. Рэжым доступу: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/04-12-1945-konzentrationslager-ohne-unterkuenfte/.