Камандзір роты обер-лейтэнант Ёханес Шнайдэр атрымаў загад аб дэпартацыі жыхароў вёсцы Ала. Падчас допыту ён апісаў, як яго рота выконвала гэтую аперацыю. Паводле яго слоў, каля 100 сялян — пераважна старых, жанчын і дзяцей — сабралі ў цэнтры і праз блізкія вёскі Выжары і Капусціна пешшу даставілі ў яшчэ адну, назвы якой ён не памятае.


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.