Выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» — гэта вынік беларуска-нямецкага праекта, у якім з 2014 г. сумесна працавалі гісторыкі з Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі. У склад міжнароднай апякунскай рады ўвайшлі прадстаўнікі Германа-Расійскага музея Берлін-Карлсхорст і Мемарыяла памяці ахвяр Тэрэзіна. Выстава прызначана ўшанаваць памяць ахвяр Трасцянца і адначасова паказаць, якім чынам у розных краінах захоўваецца памяць пра загінуўшых. Яе мэта — спрыяць таму, каб Малы Трасцянец зацвердзіўся ў грамадскай свядомасці як месца злачынстваў нацызму і помнік еўрапейскай значнасці. Адкрыццё выставы адбылося 8 лістапада 2016 г. у Гамбургу, і з таго часу яна дэманстравалася больш чым у 30 гарадах. Аблічбаванне выставы і пераклад яе матэрыялаў на англійскую мову сталі наступным важным крокам, які дазволіць пазнаёміць з гісторыяй лагера смерці Трасцянец яшчэ шырэйшую міжнародную аўдыторыю.
Акрамя асноўнай экспазіцыі і біяграфій ахвяр, у склад выставы ўваходзіць дадатак, прысвечаны лагерам смерці ў вёсцы Азарычы. У ім апісваюцца ваенныя злачынствы вермахта, вызвалене вязняў Чырвонай Арміяй, вынясенне прысудаў асобным віноўнікам, а таксама ўзвядзенне помніка і заснаванне маленькага музея.1
- Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць: Азарычы. Лагеры смерці. Рэжым доступу: trostenez.org/erweiterung/ (Дата звароту: 30.06.2024). ↩︎