
Інфармацыйны партал месцаў памяці ў Еўропе (Gedenkstättenportal zu Orten der Erinnerung in Europa) — праект фонда Помнік забітым яўрэям Еўропы (Stiftung Denkmal für die ermordeten Juden Europas) — з 2011 г. дае магчымасць анлайн-доступу да падрабязнай інфармацыі пра 550 мемарыяльных комплексаў, музеяў і помнікаў у 35 краінах ў Еўропе і па-за яе межамі. Партал уваходзіць у пастаянную экспазіцыю падземнага інфармацыйнага цэнтра ў складзе мемарыяла. Шляхам дэманстрацыі гістарычных фатаграфій і іншых візуальных матэрыялаў ён ушаноўвае памяць ахвяр нацыянал-сацыялізму і Другой сусветнай вайны. На карту ў партале, сярод іншага, нанесены і Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці. Звесткі пра гісторыю канцлагера, яго ахвяр і мемарыяльныя мерапрыемствы падрабязна раскрываюцца на адпаведнай старонцы.1
- Gedenkstättenportal zu Orten der Erinnerung in Europa: Denkmal für die Opfer der Lager von Osaritschi. Рэжым доступу: memorialmuseums.org/memorialmuseum/denkmal-fur-die-opfer-der-lager-von-osaritschi (Дата звароту: 30.06.2024). ↩︎