
3D-мадэль помніка ў Азарычах. Для прагляду мадэлі націсніце на карцінку.
З 18 па 20 сакавіка 2019 г. адбыліся памятныя мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя вызвалення Азарыцкага лагера смерці. Арганізатарамі выступілі Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау (IBB J. Rau Minsk), Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Узаемаразуменне. 18 сакавіка мерапрыемствы пачаліся з прэс-канферэнцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, на якой выступілі былыя вязні лагера, у тым ліку Аркадзій Шкуран, адзін з аўтараў кнігі Палессе: трагедыя і памяць.
19 сакавіка ў Азарычах прайшоў памятны мітынг, а ў Доме культуры ў вёсцы Крукавічы адбыліся прэзентацыя кнігі Палессе: трагедыя і памяць і паказ дакументальнага фільма «Азарычы 1944».
20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая выстава «Азарычы: трагедыя мірнага насельніцтва Беларусі». Дзень завяршыўся паказам дакументальнага фільма і подыумнай дыскусіяй з удзелам гісторыкаў і былых вязняў.1
- Geschichtswerkstatt Leonid Lewin Minsk: 75 Jahre Befreiung des Vernichtungslagers Osaritschi. Рэжым доступу: gwminsk.com/de/news/75-jahre-befreiung-des-vernichtungslagers-osaritschi, 2019 (Дата звароту: 30.06.2024). ↩︎