Валянціна Шышло нарадзілася ў лютым 1936 г. у вёсцы Беліца пад Жлобінам і ў дзяцінстве перажыла жах Другой сусветнай вайны. У акупацыі ейная сям’я жыла спачатку ў доме бабулі і дзядулі, а потым на стайні. У 1944 г., калі Валянціне было 8 год, разам з маці, братамі і сястрой яе дэпартавалі ў канцэнтрацыйны лагер пад Азарычамі. У лагеры памерлі тры малодшыя браты Валянціны, а сама яна змагалася з цяжкой хваробай, ад якой пасля вызвалення лячылася ў вайсковым шпіталі.
«Утром нас никто не подымает, собаки не гавкают, ничего и все тихонечко голову поднимают, кто жив остался вставал. Идут наши спасители. Ой, после этого столько погибло людей. Все же рванули. Они кричат: „Сидите там, не ходите там […] они же заминировали весь лагерь“».1 (Арыгінальны тэкст (рус.))
«Раніцай нас ніхто не будзіць, сабакі не гаўкаюць, нічога, і ўсе паціху галаву падымаюць, хто застаўся жывы, устаюць. Ідуць нашы ратаўнікі. Ой, пасля гэтага столькі людзей загінула. Усе ж ірванулі. Яны крычаць: „Сядзіце там, не хадзіце там… яны ж увесь лагер замініравалі“». (Пераклад з рускай мовы)