У канчатковай справаздачы ад 20 сакавіка 1944 г. зондэркаманда СД скардзіцца, што неаднакратныя спробы ўмяшальніцтва з боку афіцэраў, не задзейнічаных у аперацыі, перашкаджалі ейнаму выкананню. У якасці прыкладу згадваецца, як адзін маёр запатрабаваў падбіраць дзяцей, пакінутых сваімі маці ўздоўж дарогі, і дастаўляць іх у лагер. Такія загады ў справаздачы называюцца «абсалютна недарэчнымі патрабаваннямі».

Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.