Прафесар Фелікс фон Борман, які выкладаў у Гамбургскім ўніверсітэце ў 1939-1942 гг., суправаджаў аперацыю ў Азарычах з 31 снежня 1943 г. па 15 мая 1944 г. ў якасці доктара-кансультанта і армейскага гігіеніста. У сваім палявым дакладзе ён апісвае падзеі з уласнага пункту гледжання.
Фон Борман рэкамендуе каардынаваць працу жанчын, якія абслугоўвалі падраздзяленні, ваенным чынам. Паводле яго слоў, час ад часу камандзіраў забаранялі прывозіць жанчын з сабой, і гэта прыводзіла да таго, што салдаты прыцягвалі да выканання адпаведных прац мясцовае насельніцтва, што ў сваю чаргу павялічвала рызыку ўспышкі тыфу сярод нямецкіх войскаў. Фон Борман прапанаваў выкарыстоўваць жанчын, якія паходзілі з іншай мясцовасці. Яны мелі знаходзіцца пад такім жа медыцынскім наглядам, як і салдаты, і атрымліваць харчаванне згодна са стандартамі вермахта.

Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.