Каб забяспечыць паспяховае выкарыстанне досведу дэпартацый у лагеры пад Азарычамі ў іншых населеных пунктах, штаб 9-й арміі апісаў у канчатковай справаздачы меры па падрыхтоўцы да такой аперацыі, рэгістрацыі, пагрузцы і транспарціроўцы цывільных асоб, а таксама па іх выгрузцы ў прыёмных пунктах і дэпартацыі ў канцавыя лагеры. Сярод іншага, у ёй гаварыцца:

„4.) Vorausanmeldung der zulaufenden Züge vermindert die Einladedauer dadurch, daß die Zivilisten schon zur Einladestelle gebracht werden können.
5.) In den einzelnen Wagen können im allgemeinen mehr Personen als vorgesehen eingeladen werden (bis zu 65), weil Kinder weniger Raum benötigen.“ (Арыгінальны тэкст (ням.))

«4. Папярэдняя рэгістрацыя цягнікоў скарачае час пагрузкі, таму што цывільных асоб адразу можна дастаўляць на месца пагрузкі.
5. У асобныя вагоны ў цэлым можна пагрузіць больш людзей, чым планавалася (да 65), бо дзецям трэба менш месца». (Пераклад з нямецкай мовы)


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.