У гонар 70-гадовай гадавіны сканчэння вайны Люнебургскае падраздзяленне Асацыяцыі пераследаваных нацысцкім рэжымам — Саюза антыфашыстаў (VVN-BdA Lüneburg) арганізавала паказ дакументальнага фільма «Азарычы 1944. Сляды ваеннага злачынства». Паводле арганізатараў, фільм:

„detailreiches Bild dieses bei uns immer noch weitgehend unbekannten Massenverbrechens. Der Film gibt erschütternde Einblicke in das Leid der Opfer und das Handeln der Täter und wirft die Frage auf, wie die Erinnerung an diese Verbrechen bewahrt werden kann.“1 (Арыгінальны тэкст (ням.))

«малюе дэтальную карціну масавага злачынства, пра якое ў нас дагэтуль было вядома мала. Ён дае жахлівае ўяўленне пра пакуты ахвяр і дзеянні забойцаў, а таксама падымае пытанне, як можна захаваць памяць пра гэтыя злачынствы». (Пераклад з нямецкай мовы)


  1. Bund der Antifaschistinnen und Antifaschisten: Ozarichi 1944 – Spuren eines Kriegsverbrechens. Matinee zur Auseinandersetzung mit dem „Ehrenmal“ der 110. Inf.Div. in Lüneburg. Рэжым доступу: auschwitz-prozess.antifa-lg-ue.org/wp-content/uploads/sites/2/2015/10/Flugi-Matinee-Ozarichi.pdf (Дата звароту: 30.06.2024). ↩︎