Паводле канчатковай справаздачы 9-й арміі, на працягу першых трох дзён аперацыі з пунктаў збору (ням.: Einladebahnhöfe) у Жлобіне, Красным Беразе і Цялушы адправілася агулам дзевяць цягнікоў, кожны з якіх у сярэднім перавозіў 2600 мірных жыхароў. Таксама адзначаецца, што ўсе цягнікі пасля гэтага былі дэзінфіцыраваны ў Бабруйску. У справаздачы падкрэсліваецца поспех дэпартацый і заяўляцца, што:

„Verladung und Transport gingen reibungslos vonstatten.“ (Арыгінальны тэкст (ням.))

«Загрузка і транспартацыя прайшлі гладка». (Пераклад з нямецкай мовы)


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.