9 сакавіка 1944 года кватэрмайстар 56-га танкавага корпуса занатаваў у журнале баявых дзеянняў рашэнні наконт дэпартацыі ў Азарыцкія лагеры, абвешчаныя падчас нарады галоўных кватэрмайстраў. Паводле яго запісаў, сярод тых, каго планавалася дэпартаваць у першую чаргу, былі хворыя, інваліды, старыя, жанчыны больш чым з двума дзецьмі ва ўзросце да 10 гадоў, а таксама ўсе, хто быў непрыдатны для працы. Ён ацаніў колькасць мірных жыхароў, на якіх павінна была распаўсюджвацца гэтая мера, у 20 000 чалавек.

Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.