Пасля пратэстных выступленняў 2020 года беларускія ўлады прынялі шэраг законаў у сферы «захавання гістарычнай памяці», у тым ліку закон «Аб генацыдзе беларускага народа» (ад 5 студзеня 2022 года).
«Генеральной прокуратурой Республики Беларусь возбуждено и расследуется уголовное дело по фактам совершения нацистскими преступниками, их соучастниками, преступными формированиями геноцида мирного населения в годы Великой Отечественной войны».1 (Арыгінальны тэкст (рус.))
«Генеральнай пракуратурай узбуджана і расследуецца крымінальная справа па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі генацыду мірнага насельніцтва ў годы Вялікай Айчыннай вайны». (Пераклад з рускай мовы)
Завядзенне ў 2022 г. крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народу можна патлумачыць спробай беларускай улады адрэагаваць як на ўнутраны, так і на знешні ціск. На гэтай падставе была створана масштабная праграма па выхаванні патрыятызму сярод усіх слаёў насельніцтва. Для дасягнення гэтай мэты памяць пра Другую сусветную вайну аказалася ў значнай ступені інструменталізаванай.






- Геноцид белорусского народа = Genocide of the Belarusian people: информационно-аналитические материалы и документы Генеральная прокуратура Республики Беларусь; под общей редакцией А.И. Шведа. – Мінск, Беларусь, 2024, ст. 6. ↩︎