У сваёй канчатковай справаздачы штаб 9-й арміі падрабязна апісаў планаванне і ажыццяўленне дэпартацый у Азарычы як узор для правядзення падобных аперацый у будучыні. У справаздачы прыводзіцца выснова, што дэпартацыя больш чым 41 000 цывільных асоб і «некалькіх тысяч няўлічаных дзяцей» была вялікім поспехам нямецкай арміі.

Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.