У канчатковай справаздачы штаб 9-й арміі рэканструюе падзеі, якія прывялі да дэпартацыі ў Азарычы. Паводле справаздачы, першая аператыўная нарада адбылася 9 сакавіка 1944 г., на якой абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні дэпартацыі. Штаб скрупулёзна пералічвае ўсе падраздзяленні арміі, якія ўдзельнічалі ў дэпартацыях:

„Am 9.3.44 fand beim Chef des Generalstabs die erste und grundlegende Besprechung statt, an der außer den beteiligten Offizieren des A.O.K. die Quartiermeister der Gen.Kdos. die Ib der Divisionen, der Ev.T.O., der Kdr.d.AWS. und der Führer des S.D. teilnahmen.“ (Арыгінальны тэкст (ням.))

«09.03.44 у начальніка Генеральнага штаба адбылася першая і асноўная нарада, у якой акрамя афіцэраў вярхоўнага камандавання арміі прымалі ўдзел кватэрмайстры штабоў корпуса, начальнікі аддзелаў забеспячэння дывізій, прадстаўнік транспартнага аддзела, камандзір службы забеспячэння супрацьпаветранай абароны і кіраўнік СД». (Пераклад з нямецкай)


Крыніца: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/concentrationscampsbelarusian/.