У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю вызвалення лагера Азарычы. Падчас сустрэчы выступілі нямецкія прафесары гісторыі Крыстаф Рас (Christoph Rass) і Адам Керпель-Фроніус (Adam Kerpel-Fronius), якія расказалі прысутным пра культуру памяці ў Германіі. На выставе таксама былі прадстаўлены каля 30 дакументаў з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі, у тым ліку кнігі, напісаныя на аснове ўспамінаў вязняў, і іншыя матэрыялы, прысвечаныя даследаванню гэтай праблематыкі.

Да памятнай даты прымеркавалі і прэзентацыю кнігі Палессе: трагедыя і памяць: злачынствы вермахта: канцлагер „Азарычы“, 1944 год, напісаную вязнямі Азарычаў Аркадзем Шкураном і Міхаілам Сінькевічам. На 700 старонках кнігі — фота, дакументальныя факты і ўспаміны тых, хто бачыў і перажыў жорсткія падзеі сакавіка 1944 года.
«Раніцай была абсалютная цішыня. Ні брэху сабак, ні стрэлаў». 75 год таму вызвалены лагер смерці Азарычы ФОТЫ, Рэжым доступу: nashaniva.com/227209/, 2019 (Дата звароту: 04.11.2024).