У 4 снежня 1945 г. — на дзіва рана пасля сканчэння Другой сусветнай вайны — Эрнст Трып (Ernst Trip) апублікаваў артыкул у газеце Schwäbische Zeitung. Ён згадаў дэпартацыі ў Азарычы і расказаў пра злачынствы нямецкай арміі супраць мірнага насельніцтва ў Беларусі.

„Zu Beginn des Jahres 1944 vor der Befreiung durch die Rote Armee richteten die Deutschen in dem Ozarichi-Gebiet der weißrussischen Sozialistischen Sowjet-Republik drei Konzentrationslager ohne Unterkünfte ein und sperrten dort Zehntausende aus den Nachbargebieten ein. Sie brachten viele Patienten aus Thyphusspitälern in diese Lager, in der Absicht und zu dem Zweck, die anderen Häftlinge anzustecken und die Krankheit in Gebieten zu verbreiten, aus denen die Deutschen von der Roten Armee vertrieben wurden. Das ganze System des in allen Lagern herrschenden Regimes führte dazu, dass die Häftlinge todgeweiht waren, eine geheime, von Himmler persönlich im Jahre 1941 gezeichnete Anweisung. Die Verwaltung von Konzentrationslagern sah schwere Strafmaßnahmen gegen die Häftlinge vor. Kriegsgefangene wurden in Massen erschossen oder starben durch Kälte und Folterung.“1 (Арыгінальны тэкст (ням.))

«У пачатку 1944 г., перад вызваленнем акругі Чырвонай Арміяй, немцы стварылі ў Азарыцкім раёне Беларускай ССР тры канцэнтрацыйныя лагеры без сховішчаў і зняволілі там дзясяткі тысяч жыхароў суседніх раёнаў. У гэтыя лагеры яны звазілі хворых пацыентаў тыфозных шпіталей з мэтай заразіць іншых вязняў і распаўсюдзіць хваробу ў раёнах, з якіх немцы былі выгнаныя Чырвонай Арміяй. Рэжым, які панаваў ва ўсіх лагерах, азначаў, што зняволеныя былі асуджаныя на смерць. Такім быў сакрэтны загад, падпісаны самім Гімлерам у 1941 г. Адміністрацыя канцэнтрацыйных лагераў прадугледжвала жорсткія меры пакарання ў дачыненні да зняволеных. Ваеннапалонных масава расстрэльвалі або яны гінулі ад холаду і катаванняў». (Пераклад з нямецкай мовы)


  1. Газета Schwäbische Zeitung таксама разглядае падзеі Нюрнбергскага працэсу ў перыяд з лістапада 1945 г. па кастрычнік 1946 г.: https://azarycy1944.nghm-uos.de/en/entwurf-fuer-nuernberger-prozesse/. ↩︎