20 сакавіка 2019 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая фотавыстава, прысвечаная канцэнтрацыйным лагерам у Азарычах.
Аснову выставы склалі больш за 60 унікальных здымкаў, зробленых на месцы падзей ваеннымі фотажурналістамі ў сакавіку 1944 г. Важную частку выставы займалі ўспаміны былых вязняў канцлагераў. Яшчэ адной цікавай часткай выставы сталі матэрыялы экспедыцый супрацоўнікаў музея ў 1997 г. па месцах масавых пахаванняў ахвяр канцлагераў і загінуўшых савецкіх салдат, а таксама сучасныя здымкі былых вязняў і іх сустрэч.


Газета Schwäbische Zeitung таксама разглядае падзеі Нюрнбергскага працэсу ў перыяд з лістапада 1945 г. па кастрычнік 1946 г.: https://azarycy1944.nghm-uos.de/be/04-12-1945-konzentrationslager-ohne-unterkuenfte/.