Азарычы 1944

Паміж 12 і 17 сакавіка 1944 года 9-я армія вермахта дэпартавала каля 50.000 мірных жыхароў, класіфіцыраваных немцамі як «бескарысныя едакі», у сістэму лагераў на захад ад мястэчка Азарычы. Аперацыя праходзіла на тэрыторыі плошчай каля 5000 квадратных кіламетраў паміж Бабруйскам і Азарычамі ў 80 кіламетрах на поўдзень ад яго. Там людзей пакінулі на полі бою ў якасці жывога шчыта, каб прыкрыць адыход вермахта і запаволіць наступ Чырвонай Арміі. У прамой ці ўскоснай сувязі з гэтым ваенным злачынствам загінула каля 9000 чалавек.

У сакавіку 2024 года, праз 80 гадоў пасля гэтых падзей, у ходзе семінара ў Оснабрукскім універсітэце ўдзельнікі праекта «Mapping the Co-Presence of Violence and Memory in Belarus» даследвалі ландшафты памяці ў Мінску, Магілёве і Азарычах. У гэтым блогу рабочая група паспрабавала звязаць дэпартацыі ў Азарычы і іх рэха ў дыскурсах Беларусі і Германіі.

Праект «Mapping the Co-Presence of Violence and Memory in Belarus» ажыццяўляўся ў 2022–2024 гадах у рамках супрацоўніцтва паміж Оснабрукскім універсітэтам, Міжнародным адукацыйным цэнтрам у Дортмундзе і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і спансіраваўся Фондам «Памяць, адказнасць і будучыня».

Кіраўніцтва праектам: праф. д-р. Крыстаф Рас, Оснабрукскі ўніверсітэт

Каманда

  • Мір’ям Адам
  • Хана Весельс
  • Кацярына Гулецкая
  • Андрэй Леўчанка
  • Валянцін Лос
  • Цім От
  • Ёханес Пуфаль
  • Ірына Раманава
  • Крыстаф Рас
  • Сцяпан Стурэйка
  • Лара-Ясмін Тамен
  • Лукас Хеніс
  • Марлене Шурыг
IBB Dortmund
European Humanities University
EVZ Foundation